Устаноўка названая тэрмальным рэзанатарам.

«Мы стварылі першы тэрмальны рэзанатар, які можа ляжаць на стале і генераваць энергію з таго, што здаецца нічым. Мы пастаянна акружаны тэмпературнымі ваганнямі разнастайных частот. І гэта нявыкарыстаная крыніца энергіі», — кажа адзін з аўтараў працы, прафесар хімічнай інжынерыі Майкл Страна.

Выхадная магутнасць новай сістэмы пакуль сціплая, але перавага цеплавога рэзанатара заключаецца ў тым, што яму не патрэбнае сонечнае святло, ён генеруе энергію са зменаў тэмпературы навакольнага асяроддзя нават у цені. Гэта азначае, што, у адрозненне ад сонечных панэляў, на яго не ўплывае воблачнасць, а ў адрозненне ад ветракоў — не мае значэння хуткасць ветру. 

Прататып прылады правёў некалькі месяцаў на даху будынка MIT і выкарыстоўваўся для доказу магчымасцей тэхналогіі. Тэрмальны рэзанатар — гэта чорная скрыня справа на фота. Таксама тут прысутнічае сістэма маніторынгу надвор'я (белая) і набор абсталявання для адсочвання прадукцыйнасці сістэмы (чорны пластыкавы чамадан злева).

Было прадэманстравана, што тэрмічны рэзанатар па сваіх уласцівасцях утрая больш эфектыўны за раней вынайдзены піраэлектрычны матэрыял аналагічных габарытаў, які таксама пераўтварае тэмпературныя ваганні ў электрычнасць.

Для стварэння сваёй прылады навукоўцы выкарыстоўвалі медную і нікелевую пену, графен, актадэкан.

Узор матэрыялу паказаў, што ў адказ на розніцу тэмператур ў 10°С ноччу і днём, малюсенькі ўзор матэрыялу вырабіў 350 мілівольт электрычнага патэнцыялу і 1,3 мілівата энергіі.

Новая тэхналогія можа быць выкарыстаная ў гібрыднай сістэме, якая, аб'яднаўшы некалькі шляхоў для вытворчасці энергіі, магла б працаваць нават у выпадку збою асобных кампанентаў. Таксама такія маламагутныя, але даўгавечныя крыніцы энергіі могуць выкарыстоўвацца для сілкавання элементаў пасадачных модуляў або планетаходаў, якія даследуюць аддаленыя раёны космасу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?