Новы тэкстыльны кампанент, названы біяніткай, досыць трывалы, каб выкарыстоўвацца ў абутку. Ён не раствараецца ў вадзе і можа нават афарбоўвацца.

Ідэя старптапу AlgiKnit простая: вырабляць красоўкі, якія людзі могуць зношваць за два гады, і якія потым будуць раскладацца на працягу дзесяцігоддзяў ці нават стагоддзяў, — гэта дрэнна. 

Напрыклад, працэс вырошчвання буйной рагатай жывёлы дзеля атрымання яе скуры для пашыву абутку суправаджаецца выкідам вялікай колькасці парніковых газаў. А цяперашнія метады вытворчасці бавоўны апісваюцца Сусветным фондам дзікай прыроды як «экалагічна няўстойлівыя»: дзеля атрымання колькасці бавоўны, дастатковай для пашыву адной футболкі і пары джынсаў, трэба выдаткаваць каля 20 000 літраў вады.

Здабыча водарасцяў — працэс абсалютна бясшкодны для экалогіі. А матэрыял, які прадставіў стартап AlgiKnit, можна выкарыстоўваць як для верхняй часткі абутку, там і для падэшвы. Вось як гэта робіцца.

Спачатку ламінарыя высушваецца, пераціраецца ў парашок, змешваецца з вадой з даданнем пэўных кампанентаў. Атрымліваецца густая субстанцыя. 

Пасля перагону гэтай масы ў ваду праз іголку ад шпрыца атрымліваецца тая самая біянітка.

З біяніткі можна рабіць тканіну як уручную, так і на прамысловым абсталяванні.

Калі не праганяць масу праз шпрыц, а сфармаваць пэўныя элементы, атрымліваеца пругкая і камфортная падэшва.

А так выглядае гатовы красовак. Як вам? 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?