У кітайскай сацыяльнай сетцы Weibo забаранілі выкарыстоўваць лацінскую літару N, а таксама некаторыя фразы і назвы кніг. Пра гэта паведамляе выданне China Digital Times.

З пошукавай выдачы сэрвісу зніклі некалькі дзясяткаў запытаў. Журналісты звязваюць узмацненне жорсткасці рэгулявання сацсеткі з нядаўняй прапановай Камуністычнай партыі Кітая адмяніць канстытуцыйныя абмежаванні прэзідэнцкага тэрміна ў краіне. Па словах прафесара кітайскай мовы Пенсільванскага універсітэта Віктара Майра, цэнзары прынялі «хуткія і рашучыя меры» пасля таго, як інтэрнэт быў «завалены скаргамі».

Лацінская літара N, хутчэй за ўсё, патрапіла пад удар, бо яна выкарыстоўваецца ў словазлучэнні «N тэрмінаў на пасадзе», дзе N пазначае нявызначаную колькасць. Разам з ёй мадэратары прыбралі з пошуку фразы «не згодзен», «культ асобы», «пажыццёвы» і яшчэ каля 50 выказванняў. Акрамя таго, забарона закранула антыўтопіі «Ферма», «1984», «Дзівосны новы свет» і кнігі пра грамадзянскую вайну ў Кітаі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0