Аляксандр Карлюкевіч быў адным з тых, хто адкрываў штогадовую Мінскую кніжную выставу. Міністр інфармацыі адказаў на пытанні журналістаў.

Алесь Карлюкевіч, фота Волі Афіцэравай.

Алесь Карлюкевіч, фота Волі Афіцэравай.

«Наша Ніва» пацікавілася, ці плануе Міністэрства інфармацыі нейкія мерапрыемствы ў гонар 100-годдзя БНР.

«Я думаю, што сёлета будзе вельмі шмат імпрэзаў, выставаў з гэтай нагоды. І вы гэта бачыце і па выказваннях высокіх дзяржаўных чыноўнікаў і тых, хто займаецца ідэалагічнай працай», — адказаў Карлюкевіч.

Што тычыцца прапановы ўладаў аб правядзенні на 25 Сакавіка свята і канцэрта ля Опернага тэатра, то міністр не адказаў канкрэтна.

«Я не ведаю, на жаль, характар гэтай ідэі, што за канцэрт рыхтуецца. Я не магу даць адназначны адказ. У выяўленчым мастацтве, літаратуры, музыцы гэтая падзея, безумоўна, павінна быць адлюстраваная».

А якое стаўленне Карлюкевіча да гэтай даты, зноў пацікавілася «НН»?

«Безумоўна, гэта вельмі важны крок у гісторыі Беларусі. Многія ўдзельнікі тых падзеяў 1918 года засталіся ў гісторыі. Яркая постаць Браніслава Тарашкевіча, яго ўнікальны і драматычны лёс сведчыць, якая няпростая рэакцыя была на 1918 год, для беларуса і яго нацыянальнага самавызначэння», — адказаў міністр.

Якую апошнюю кніжку прачытаў міністр інфармацыі? «Не сказаць, што энцыклапедыі чытаюцца цалкам, але цяпер з вялікім задавальненнем чытаю першы том энцыклапедыі «Янка Купала», — кажа Алесь Карлюкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?