Кантрольны пакет акцый клуба перайшоў да 26-гадовага бізнэсмэна з Арменіі Ваге Марцірасяна. У інтэрв'ю sport.tut.by Марцірасян выказаў упэўненасць наконт будучыні «Крумкачоў».

— «Крумкачы» існуюць з 2014 года, а я пра каманду даведаўся толькі год таму, пазнаёміўшыся з Дзянісам Шунто. Гэта здарылася пасля трэцяга ці чацвёртага тура леташняга чэмпіянату краіны. Дзяніс Пятровіч сцісла абмаляваў сітуацыю, распавёў пра фінансавыя праблемы клуба. З тых часоў падтрымліваю каманду як заўзятар. А пасля некаторага часу, узятага на разважанні, падрыхтаваў бізнэс-план спецыяльна пад «Крумкачоў». Ён існуе ўжо даўно, але толькі нядаўна нашы адносіны былі аформленыя. Я сузаснавальнік. Мне належыць кантрольны пакет акцый клуба.

Па словах Марцірасяна, задача на наступны год — застацца ў вышэйшай лізе, фінішаваўшы ў сярэдзіне табліцы. 

«Плануецца, што бюджэт на 2018 год складзе 600 тысяч даляраў. А ў далейшым фінансаванне будзе залежаць ад тэмпаў развіцця клуба», — адзначае Марцірасян.

Па словах бізнэсоўца, у яго сямейны бізнэс у сферы гандлю і паслуг на тэрыторыі роднай Арменіі, іншых краін СНД і Еўропы.

«У Беларусі ў нас нічога няма, але мы думаем пра тое, каб нешта адкрыць тут. Паглядзім, да чаго гэта прывядзе. Пакуль я спыніўся на набыцці футбольнага клуба. Гэта самы вялікі бізнэс, які збіраюся мець у Беларусі», — кажа Ваге Марцірасян.

Раней паведамлялася, што федэрацыя футбола можа не дапусціць «Крумкачоў» да чэмпіяната за парушэнне рэгламенту, клуб падаў апеляцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0