На XXII зімовых Паралімпійскіх гульнях у Пхёнчхане 15 беларускіх спартсменаў выступяць у двух відах спорту — біятлоне і лыжных гонках. Аб гэтым расказаў сёння старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель на цырымоніі провадаў каманды ў Мінскай гарадской ратушы.
Сцяганосцам паралімпійскай зборнай Беларусі на цырымоніі адкрыцця 9 сакавіка будзе шматразовая чэмпіёнка і прызёр Паралімпіяд і чэмпіянатаў свету Людміла Волчак, капітанам каманды стане яшчэ адзін тытулаваны паралімпіец Дзмітрый Лобан.
Акрамя вопытных атлетаў, якія будуць змагацца за ўзнагароды, у складзе беларускай дружыны 6 дэбютантаў Паралімпійскіх гульняў.
Цяперашнія Паралімпійскія гульні пройдуць з 9 па 18 сакавіка на арэнах, дзе спаборнічалі ўдзельнікі Алімпіяды-2018..
Паралімпійцы разыграюць 80 камплектаў узнагарод у шасці відах спорту. За медалі будуць весці барацьбу каля 700 прадстаўнікоў 48 алімпійскіх каманд





