УЕФА на сваім афіцыйным сайце апублікаваў змены ў фарматах Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы з сезона 2018/19.

У групавы этап Лігі чэмпіёнаў аўтаматычна пуцёўкі атрымаюць 26 каманд, уключаючы пераможцаў турніру і Лігі Еўропы мінулага сезону.

Яшчэ шэсць удзельнікаў вызначацца ў ходзе кваліфікацыі. Пры гэтым кожная каманда, што вылецела ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, атрымае пуцёўку ў Лігу Еўропы. Таксама ўведзены папярэдні раунд кваліфікацыі ў Лізе чэмпіёнаў (будзе праведзены міні-турнір з гульнёй на выбыванне) і ў Лізе Еўропы (двухматчавага супрацьстаяння).

У групавы этап Лігі чэмпіёнаў наўпрост пройдуць па чатыры мацнейшыя каманды з чатырох асацыяцый з найвышэйшым рэйтынгам (на дадзены момант — Іспанія, Германія, Англія, Італія), па дзве — ад асацыяцый, якія займаюць пятае і шостае месцы ў рэйтынгу: (Францыя і Расія), а таксама чэмпіёны асацыяцый з сёмай па дзясятую пазіцыі (Партугалія, Украіна, Бельгія, Турцыя). Адна асацыяцыя можа быць прадстаўлена на групавым этапе максімум пяццю клубамі.

Напрамую ў групавы этап Лігі Еўропы трапяць 17 каманд, яшчэ 10 каманд аўтаматычна атрымаюць пуцёўкі ў асноўную сетку пасля вылету з раўнда плэй-оф і трэцяга адборачнага раўнду Лігі чэмпіёнаў. 21 месца будзе разыграна ў кваліфікацыі, падзеленай на два шляхі — чэмпіёнаў і прадстаўнікоў ліг.

У групавы этап Лігі Еўропы адразу патрапяць па дзве наймацнейшыя каманды (пасля удзельнікаў Лігі чэмпіёнаў) з пяці асацыяцый з найвышэйшым рэйтынгам (Іспанія, Германія, Англія, Італія, Францыя). Па адной камандзе - ад асацыяцый, якія займаюць месцы з 6-га па 12-е ў рэйтынгу (Расія, Партугалія, Украіна, Бельгія, Турцыя, Чэхія, Швейцарыя).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0