Зміцер Дашкевіч перадаў у Міністэрства адукацыі подпісы за беларусізацыю адукацыі і стварэньне першага беларускамоўнага Нацыянальнага ўніверсітэта, паведамляе «Радые Свабода».

Зьміцер Дашкевіч робіць копіі падпісных аркушаў

Зміцер Дашкевіч робіць копіі падпісных аркушаў, фота «Радыё Свабода».

Збор подпісаў пачаўся ў Міжнародны дзень матчынай мовы 21 лютага і вёўся ў Мінску і па ўсёй краіне.

У Міністэрства адукацыі Дашкевіч перадаў 2188 подпісаў. Плюс 500 чалавек падпісаліся пад зваротам на petitions.by. Яшчэ каля 110 подпісаў сабралі актывісты ў Баранавічах, Чэрвені і Бабруйску. Гэтыя подпісы таксама дашлюць у Міністэрства адукацыі.

Зьміцер Дашкевіч у Міністэрстве адукацыі

Зміцер Дашкевіч у Міністэрстве адукацыі, фота «Радыё Свабода».

«Я задаволены і здзіўлены такой актыўнасьцю ў марозныя дні, не вельмі спрыяльныя для збору подпісаў. Напрыклад, 25 лютага ў пераходзе метро «Кастрычніцкая» два чалавекі сабралі 550 подпісаў. Я магу параўнаць з подпісамі за бел-чырвона-белы сьцяг — за мову падпісваліся актыўней. Я думаў, мы збяром 1000—1500 подпісаў, а сабралі ў два разы больш», — сказаў Свабодзе Зміцер Дашкевіч.

Падпісанты заклікаюць распрацаваць праграму адраджэння беларускай мовы ў сферы адукацыі, стварыць юрыдычныя ўмовы для рэгістрацыі прыватных дзіцячых садкоў, школ і ВНУ, а таксама стварыць першы беларускамоўны Нацыянальны ўніверсітэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?