«Адзін з нашых стартапаў, Zeus, дапамагаў Венесуэле выпусціць нацыянальную крыптавалюту. Выпуск крыптавалюты прадугледжвае стварэнне біржы, экасістэмы. Ён дапамагаў гэтую экасістэму ствараць», — паведаміў інвестар стартапа Аляксандр Руч'ёў.

Венесуэла 20 лютага запусціла ўласную крыптавалюту El Petro, якая забяспечаная нафтай. Пазней прэзідэнт Нікалас Мадура паведаміў, што краіна ў бліжэйшы час запусціць яшчэ адну крыптавалюту — «залаты El Petro», якая будзе забяспечаная каштоўнымі металамі.

Паводле дадзеных венесуэльскіх уладаў, у ходзе папярэдніх продажаў было прыцягнута 735 мільёнаў даляраў. Мадура заявіў, што цікавасць да венесуэльскай крыптавалюты праявілі Калумбія, Бразілія, Японія, Кітай ды Іспанія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?