Бытавое хуліганства знаходзіцца сярод праблем, з якімі трэба сур'ёзна змагацца. Такі пункт гледжання выказаў сёння журналістам генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк па выніках пасяджэння Рады Бяспекі.

Аляксандр Канюк падкрэсліў, што ёсць велізарная колькасць нараканняў з боку грамадзян на рознага роду праблемы, якія ўзнікаюць у іх на побытавым узроўні ў сувязі з хуліганствам суседзяў, у тым ліку іх шумнымі паводзінамі. З гэтым сутыкаюцца многія гараджане. Паводле яго слоў, можна зразумець, калі вяселле ці хрэсьбіны, але калі пастаянны шум, п'янства, курэнне з боку суседзяў прычыняюць шмат нязручнасцяў і перашкаджаюць жыць прыстойным грамадзянам, з гэтым трэба змагацца.

«Мы кажам пра тое, што трэба змагацца з гвалтам у сям'і, злачынствамі, забойствамі. Так, гэта так. Але і гэтыя уяўныя на першы погляд дробнымі пытанні, калі суседзі паводзяць сябе шумна, перашкаджаюць людзям жыць, — сур'ёзная тэма. Калі ўначы чалавек ня паспіць, то і пра працу не будзе думаць», - мяркуе генеральны пракурор.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што пэўныя меры па рашэнні гэтай праблемы ўжо выпрацаваны, але вельмі важна дамагчыся іх прымянення на практыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0