5 лютага прэзідэнт асабіста забраў свайго нованароджанага сына з Жаночай клінікі, Emmi Korhonen / Lehtikuva

5 лютага прэзідэнт асабіста забраў свайго нованароджанага сына з Жаночай клінікі, Emmi Korhonen / Lehtikuva

У мінулую нядзелю наведвальнікі гандлёвага цэнтра Iso Omena ў Эспаа не маглі паверыць сваім вачам. У супермаркеце яны ўбачылі прэзідэнта Фінляндыі Саўлі Ніінісцё, які купляў дзіцячыя тавары і прадукты. У кошыку кіраўніка дзяржавы апынуліся падгузнікі, малако, сыр, яйкі, хлеб, сардэлькі і газета.

У чарзе звычайныя пакупнікі хацелі саступіць прэзідэнту месца, аднак ён ветліва адмовіўся і адстаяў чаргу разам з усімі. Толькі прадугледжаныя законам целаахоўнікі, якія знаходзіліся непадалёк, выдавалі незвычайны характар пакупніка. На касе Ніінісцё расплаціўся камбінаванай банкаўскай карткай, абраўшы аплату па дэбеце, а таксама не адмовіўся ад касавага чэка.

У Фінляндыі такія рэчы традыцыйныя. У свой час Марці Ахцісаары хадзіў у звычайную абутковую краму, Тар'ю Халанен не раз бачылі ў супермаркетах сталічнага раёна Кален, дзе ў яе кватэра. У дзень інаўгурацыі Саўлі Ніінісцё хадзіў у звычайную аптэку ў раёне Тэёлё ў звычайным адзенні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?