Брыджыт да таго, як вырасла грыва, і пасля

Брыджыт да таго, як вырасла грыва, і пасля

Ветэрынары пакуль не выявілі прычыны такой выключна рэдкае з'явы, але ўжо ўзялі ўзор крыві львіцы для аналізу. Яны будуць параўноўваць кроў Брыджыт з крывёю яе роднай сястры.

Грыва льва — характэрная прыкмета палавога дэмарфізму ў гэтага віду каціных. Рост грывы рэгулюецца ўзроўнем тэстастэрону ў крыві. У самцоў ільвоў грыва пачынае расці ва ўзросце аднаго года і да чатырох гадоў фармуецца цалкам.

«Сітуацыі, калі ў самкі развіваюцца прыкметы самца, незвычайныя», — каментуе памочнік ветэрынара Грэтхен Коўл.

Тым не менш незвычайная анамалія не мусіць паўплываць на якасць жыцця ільвіцы. Ветэрынары працягваюць уважліва сачыць за ёй, але стараюцца не парушаць звыклы распарадак дня жывёлы. Акрамя лішніх валасоў ніякіх зменаў у стане здароўя Брыджыт пакуль не заўважана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?