© EPA/IAN LANGSDON
Паўднёваафрыканскі футбольны клуб «Мамелоды Сандаўнс» выклаў у сваім твітары фота васьміразовага алімпійскага чэмпіёна ў спрынтарскім бегу Усэйн Болта ў форме каманды.
«Футбол ніколі не будзе ранейшым, — падпісалі фатаграфію з Болтам. — Даведайцеся заўтра а восьмай раніцы».
Раней Болт паведаміў, што падпісаў кантракт з футбольным клубам. Ямаец сказаў, што назаве каманду 27 лютага.





