Мужчынская зборная Беларусi 26 лютага атрымала першую перамогу ў асноўным раўндзе кваліфікацыі чэмпіянату свету-2019, абыграўшы на пляцоўцы мінскага Палаца спорту чэмпіёна Еўропы каманду Славеніі.

Яшчэ за 3 хвіліны да канца заключнай чвэрці беларусы саступалі з розніцай у 6 ачкоў, але за паўтары хвіліны да сірэны здолелі адыграцца, а за 11 секунд да канца гульні выйшлі наперад — 93:91.

У драматычнай канцоўцы беларусам, нягледзячы на два промахі з адзнакі штрафных кідкоў, удалося ўтрымаць перамогу - 93:92.

Гэты поспех пакідае шанец беларускай камандзе на працяг барацьбы за пуцёўку на чэмпіянат свету 2019 года, паведамляе sport.tut.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0