Спецыялісты звяртаюць увагу: дадзеныя — папярэднія, сапраўдную прычыну смерці высветліць судмедэкспертыза.

Па статыстыцы з 11 снежня па краіне ад пераахаладжэння памерлі 17 чалавек. Гэта выпадкі, пацверджаныя судмедэкспертызай.

Таксама за мінулы тыдзень ад халадовых і галалёдных траўмаў пацярпелі 860 чалавек, з іх шпіталізавалі 127 чалавек. З ліку тых, хто звярнуўся, паслізнуўся і атрымаў траўму, — 817 чалавек, халадовую атрымалі 43 чалавекі.

У Рэспубліканскім цэнтры экстранай медыцынскай дапамогі адзначаюць, што прыкладна 60% тых, хто звярнуўся па дапамогу зрабілі гэта з суботы, 24 лютага, калі ў краіне ўсталяваліся моцныя маразы.

МНС у моцныя маразы просіць захоўваць наступныя рэкамендацыі:

  • Па магчымасці не выходзіць на вуліцу ці абмежаваць час знаходжання на адкрытым паветры.
  • Апранацца трэба шматслойна, замест пальчатак насіць рукавіцы, выбіраць абутак на тоўстай падэшве.
  • Шчыльным шалікам можна прыкрываць нос і рот.
  • Не ўжывайце алкаголь і не курыце.
  • Перад выхадам на вуліцу змазаць тлустым крэмам не закрытыя адзеннем участкі цела.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0