Рассельгаснагляд перанёс увядзенне забароны на пастаўкі малака з Беларусі на 18.00 6 сакавіка, паведамляе БелТА.

Раней Рассельгаснагляд інфармаваў, што абмяжуе ўвоз у Расію беларускага малака і некаторых іншых відаў малочнай прадукцыі з 26 лютага.

Сёння ў Маскве прайшлі перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі з забаронай на пастаўкі малака з Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0