Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў падчас паслання народу Казахстана спыніўся на пытанні пераходу казахскай мовы на лацінскую графіку і падкрэсліў важнасць прыняцця мер па павышэнні статусу дзяржаўнай мовы.
— Працэс пераходу на лацінку з'яўляецца гістарычна важным для нашага народа. Разам з тым, неабходна прадоўжыць работу па павышэнні статусу казахскай мовы.
Дзейнасць парламента і ўрада павінна ажыццяўляцца толькі на дзяржаўнай мове. У той жа час нельга абмяжоўваць правы грамадзян у гэтым пытанні. Неабходна прадугледжваць для іх магчымасці сінхроннага перакладу, — сказаў Назарбаеў.
Прэзідэнт Казахстана, адзначыўшы важнасць паэтапнага пераходу на лацінскую графіку, даручыў старанна вывучыць пытанне ўдасканалення метадаў навучання казахскай мове.