На працягу некалькіх гадоў на чалавека з інваліднасцю з Мінска аформілі 40 правапарушэнняў, якія ён не здзяйсняў. Аказалася, яго імем прадстаўляўся стрыечны брат, паведамляе пракуратура Мінска.

Мінчук з інваліднасцю 2-ой групы паскардзіўся: яго прыцягнулі да адказнасці за парушэнне ПДР, дробнае хуліганства і распіванне спіртнога ў грамадскім месцы. Але ён гэтага не здзяйсняў.

Высветлілася, што яго імем прадставіўся стрыечны брат — той вядзе асацыяльны лад жыцця, не мае пэўнага месца жыхарства.

Пасля ўнясення пратэстаў былі адмененыя 33 незаконныя пастановы судоў і органаў унутраных спраў аб прыцягненні інваліда да адказнасці.

«Супрацоўнікі аховы правапарадку, вінаватыя ў неналежным выяўленні асобы правапарушальніка, прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці», — дадалі ў пракуратуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0