Міністр па пытаннях гуманітарнай дапамогі і бежанцаў у Польшчы Беата Кемпа заявіла, што ў краіне знаходзяцца ўжо больш за 2 мільёны ўкраінскіх імігрантаў, паведамляе Super Express.

«Паводле нашых ацэнак, украінцаў у Польшчы ўжо можа быць больш за 2 мільёны. Вядома, многія з іх тут у сувязі з канфліктам ва Украіне.

Гэта таксама аргумент, які мы прадставім у Еўрапейскую камісію, чаму мы не прымалі бежанцаў падчас папярэдняга размеркавання (праграмы ЕС па перасяленні мігрантаў. — Рэд.)», — заявіла Кемпа.

Міністр падкрэсліла, што Польшча не мае праблем з нелегальным наплывам украінскіх імігрантаў і дадала, што ўкраінцы станоўча паўплывалі на рынак працы. «Яны працуюць адказна. Беспрацоўе знізілася да рэкорднага ўзроўню», — патлумачыла яна.

Але, заўважае Кемпа, украінцы павінны прыняць да ўвагі, што Польшча не пагодзіцца на «няправільныя коды памяці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0