Улады Мінска ў размове з сустаршынёй БХД Віталём Рымашэўскім прапанавалі святкаванне Дня Волі ў цэнтры Мінска. Як пляцоўкі прапаноўваюцца парк Янкі Купалы ці сквер ля Опернага тэатра.

Мы спыталіся ў рэдактара сайта 1863x.com Эдуарда Пальчыса, што ён думае пра прапановы ўладаў.

«Прапанова з аднаго боку пазітыўная, з другога боку — хітрая. Гэта ўжо не Бангалор, а цэнтральныя месцы горада, што плюс. З іншага боку — яны рэжуць шэсце, але наўзамен гатовы прапанаваць сваю тэхніку, адмяніць розныя платы і ўсталяваць памятны знак БНР. Пытанне як заўсёды ў дробязях: як будзе ставіцца міліцыя, што будзе з рамкамі і праходам людзей, і ў тым, ці можам мы давяраць ім на 100%? Калі ўлады сапраўды хочуць дапамагчы ў арганізацыі свята, і гэта шчыра — гэта будзе, вядома, выдатна», — кажа Пальчыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?