Кіслыя напоі, такія як фруктовыя чаі і араматызаваныя напоі, могуць выклікаць эрозію зубоў і пашкодзіць эмаль, гаворыцца ў даследаванні каманды Каралеўскага каледжа Лондана.

Навукоўцы высветлілі, што ўжыванне кіслых напояў паміж прыёмамі ежы і расцяжэнне працэсу іх спажывання павялічвае рызыку эрозіі зубоў з-за патраплення на іх кіслаты.

У даследаванні, апублікаваным у British Dental Journal, разглядалі харчаванне 300 чалавек з моцнай эрозіяй зубоў.

Праблема набірае абароты, паколькі людзі спажываюць больш ежы, кажуць навукоўцы.

Фруктовыя напоі і чай, дыетычныя напоі і выпіўка з цукрам — менавіта яны могуць выклікаць знос зубоў.

Калі такія напоі доўга смакаваць, трымаць у роце перад тым, як праглынуць, рызыка эрозіі зубоў толькі павялічваецца.

Адзін з аўтараў даследавання доктар Саўрыс О'Тоўл з Інстытута стаматалогіі Каралеўскага каледжа растлумачыў: «Калі вы п'яце напоі на працягу доўгага перыяду часу, больш за пяць хвілін, або калі вы трымаеце фрукт ў роце на працягу некалькіх хвілін, а не ясце яго, — менавіта такія звычкі сапраўды могуць пашкодзіць зубы».

Якія напоі лекары адносяць да кіслых?

алкаголь
садавінавыя чаі
араматызаваныя воды
дыетычныя напоі
падсалоджаныя напоі

А якія не кіслыя?

вада
чай
кава
малако
газаваная мінеральная вада

Даследчык дае некалькі парадаў. «Калі вы збіраецеся перакусіць яблыкам падчас абеду, старайцеся ўстрымацца ад кіслай ежы ўвечары. Калі вы плануеце выпіць келіх віна вечарам, то адмоўцеся ад фруктовай гарбаты раніцай. Проста збалансуйце ежу ў вашым рацыёне», — кажа доктар Саўрыс О'Тоўл. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?