twitter.com/russiahockey
Зборная «Алімпійскіх атлетаў з Расіі» выйграла ў фінале хакейнага турніру Алімпіяды ў Германіі з лікам 4:3. Для вызначэння пераможцы спатрэбіўся авертайм.
Лік змяняўся так: расіяне двойчы вялі ў ліку, немцы закідвалі ў адказ, а пры канцы трэцяга перыяда выйшлі наперад, але прапусцілі ў большасці (1:0, 1:1, 2:1, 2:2, 2:3, 3:3).
Кропка была пастаўлена на 11-й хвіліне авертайма, калі быў выдалены нямецкі хакеіст.
У хакейным турніры не бралі ўдзел гульцы з Нацыянальнай хакейнай лігі, таму фінал быў спаборніцтвам найлепшых гульцоў КХЛ і чэмпіянату Германіі.
Немцы на шляху да фіналу выйгралі ў Швейцарыі, Швецыі і Канады.





