Зборная Канады выйграла бронзавыя медалі хакейнага турніру Алімпіяды-2018. У матчы за 3-е месца канадцы перамаглі Чэхію з лікам 6:4 (3:1, 0:0, 3:3). 

У фінале ў нядзелю згуляюць Алімпійскія атлеты з Расіі і зборная Германіі (пачатак у 7:10). Немцы ў паўфінале перамаглі Канаду, а расіяне — Чэхію.

У алімпійскім хакейным турніры не ўдзельнічаюць гульцы з Нацыянальнай хакейнай лігі. Так за зборную Канады выступалі гульцы з Еўропы і КХЛ, напрыклад, мінскі дынамавец Марк-Андрэ Граньяні. Ён сёння вызначыўся асістэнцкім балам.

Сочым за Алімпіядай разам з букмекерскай канторай Марафон

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0