Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп асудзіў Расію і Іран за тое, што адбываецца цяпер у Сірыі і назваў «ганьбай» дзеянні Масквы і Тэгерана ў гэтай краіне. Пра гэта паведамляе Bloomberg.
Амерыканскаму лідару задалі пытанне адносна таго, што адбываецца ў апошні час у сірыйскай Усходняй Гуце. «Скажу, што зробленае нядаўна Расіяй, Іранам і Сірыяй з'яўляецца гуманітарнай ганьбай. Тое, што гэтыя тры краіны зрабілі з [жыхарамі Усходняй Гуты] апошнім часам, — гэта ганьба», - заявіў Трамп падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Аўстраліі Малколмам Тэрнбулам.
Сірыйскія ўрадавыя войскі пачалі наносіць ўдары па пазіцыях ісламісцкіх груповак у прыгарадзе Дамаска Усходняя Гута 18 лютага.