Спартовы свет працягвае абмяркоўваць нядопуск Антона Кушніра ў фінал спаборніцтваў па фрыстайле на Алімпіядзе, сваім рэзкім меркаваннем у эфіры тэлеканала СТБ падзяліўся іншы алімпійскі чэмпіён па фрыстайле Аляксей Грышын:

«Я думаю, што гэта была санкцыянаваная акцыя менавіта супраць нашых спартсменаў. Суддзі, разумееце… ніхто з гэтых таварышаў не мае дачынення да фрыстайлу і акрабатыкі. Яны ўсё вучацца на відэапаўторах. А калі там сядзяць дылетанты, якія прыязджаюць папіць кавы, пасядзець, паглядзець, адпачыць і адзначыцца, што прыехалі на Алімпійскія гульні. Я лічу, гэта няправільна.

Асабіста я б паступіў менавіта так: прыйшоў бы, выбіў бы нагой дзверы ў судзейскую будку. Так, мяне, можа быць, за некарэктныя паводзіны і дыскваліфікавалі б як трэнера. Але спрабаваць трэба было. Трэба было спрабаваць проста на месцы».

Сочым за Алімпіядай разам з букмекерскай канторай Марафон

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0