Нямецкі журналіст, аўтар фільмаў пра допінг у расійскім спорце Хаё Зэпельт паведаміў, што мае звесткі пра выяўленне яшчэ аднаго станоўчага допінг-тэсту на мельдоній на Алімпіядзе ў Пхёнчхане.
«Імаверна, знойдзены яшчэ адзін станоўчы допінг-тэст на мельдоній. Магчыма, яго здаў той жа спартсмен, але ў іншы перыяд. Трэба дачакацца пацверджання. Калі гэта праўда, то трэба зразумець, калі і дзе была ўзятая гэтая проба», — піша Зэпельт.
Раней стала вядома, што бронзавы прызёр Гульняў 2018 па кёрлінгу ў дабл-міксце расіянін Аляксандр Крушальніцкі здаў станоўчую допінг-пробу, у якой быў знойдзены мельдоній.
Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.