Суд Цэнтральнага раёна Мінска вырашыў, што ў справе Андруся Козела шмат нявысветленых акалічнасцяў. Таму Козела адпусцілі, а матэрыялы разгледзяць яшчэ раз пазней.

Анлайн з пасяджэння вёў тэлеканал Белсат.

Андрусь Козел

Андрусь Козел

Удзень 18 лютага Андруся Козела гвалтам вывелі з выбарчага участка №27 у Мінску.

«Я вёў прамую трансляцыю з участку. Маўчаў, да камісіі не падыходзіў. Супрацоўнік праваахоўных органаў не змог матываваць сваю забарону на здымку», — распавёў на судзе Козел.

Козелу загадалі перастаць здымаць і прыбраць тэлефон. Ён адмовіўся, папрасіў удакладніць — на якой падставе нельга здымаць?

Тады старшыня камісіі папрасіла вывесці яго з памяшкання. Што міліцыянты і зрабілі.

Пасля Козела адвезлі ў аддзяленне, ноч ён правёў за кратамі.

19 лютага адбыўся суд.

«Прапаршчык Дубінскі нанёс мне каля 3 удараў па галаве, пасля біў па спіне і нырках. У выніку дзеянняў міліцыянтаў я ўдарыўся галавой аб дзверы і разбіў шкло», — расказваў Козел у судзе.

Міліцыянт Дубінскі даў паказанні, што журналіст сам упаў на падлогу, чым і нанёс сабе цялесныя пашкоджанні. Гвалт, кажуць, не прымянялі, а шкло Козел выдавіў нагой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?