Гэта Ігнат Галавацюк і спаборнічае ён у забегу на каньках на 500 м. Пачатак у 14:50.

У аўторак пройдзе змяшаная эстафета: г.зн. удзельнічаюць і жанчыны, і мужчыны.

Што да неафіцыйнага медальнага заліку, то нарэшце справядліва яго ўзначаліла Нарвегія, што мела больш узнагарод, чым Германія, але саступала ёй па колькасці залатых.

Тым не менш у табліцы краіны расстаўленыя згодна з колькасцю ўзнагарод. Таму атлеты з Расіі знаходзяцца ніжэй за Беларусь, што мае два медалі, але і ніжэй за Польшчу і Украіну, які маюць усяго па адной узнагародзе, але залатой.

Месца Краіна Залатыя Срэбраныя Бронзавыя Усяго
1 Нарвегія 9 9 8 26
2 Германія 9 5 4 18
3 Нідэрланды 6 5 2 13
4 Канада 5 5 6 16
5 ЗША 5 3 2 10
6 Швецыя 4 3 0 7
7 Аўстрыя 4 2 4 10
8 Францыя 4 2 4 10
9 Паўднёвая Карэя 3 1 2 6
10 Японія 2 5 3 10
15 Беларусь 1 1 0 2
17 Польшча 1 0 0 1
17 Украіна 1 0 0 1
20 Атлеты з Расіі 0 3 8 11

Усяго медалі заваёвалі 26 краін, уключна з Ліхтэнштэйнам.

Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0