Міністэрства фінансаў Грузіі выступіла з новай падатковай ініцыятывай, якая прадугледжвае ўстанаўленне льгот для дробных прадпрымальнікаў, паведамляе «Грузія Online».

Згодна з ініцыятывай падатковай рэформы, у якасці дробных прадпрымальнікаў змогуць зарэгістравацца асобы, даходы ад эканамічнай дзейнасці якіх не перавышаюць 200 тысяч даляраў у год (раней гэта было 40 тысяч даляраў у год). У той жа час, для дробных прадпрымальнікаў будзе ўстаноўлены «беспрэцэдэнтны льготны рэжым», і ўстаноўленая для іх падатковая стаўка будзе зніжана ў пяць разоў — з 5% да 1%.

Таксама касуецца практыка папярэдняй выплаты падаткаў і дробныя прадпрымальнікі будуць плаціць 1% падатку на абарот толькі ў канцы месяца. У той жа час, дробныя прадпрымальнікі будуць вызваленыя ад «вытворчасці усялякай дадатковай бухгалтэрыі», і яны будуць абавязаны выкарыстоўваць толькі кантрольна-касавы апарат і таварныя накладныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0