44-гадовы лыжнік Сяргей Далідовіч, які для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях — 2018 збіраў грошы на краўдфандынгавай платформе, выказаў падзяку ўсім заўзятарам, якія яго падтрымалі, а таксама папрасіў прабачэння за тое, што не апраўдаў іх чаканняў.
Далідовіч паведаміў, што калі хто-небудзь з тых, хто дапамагаў падчас краўдфандынга, захоча вярнуць свае грошы — лыжніку можна напісаць у сацыяльных сетках або платформе Talaka.
Чытайце таксама: 44-гадовы Сяргей Далідовіч скончыў выступленне на Алімпіядзе праз праблемы са здароўем
Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.





