Адмірал Гары Харыс, прызначаны новым амбасадарам ЗША ў Аўстраліі, заявіў у Кангрэсе, што Вашынгтон павінен актыўна рыхтавацца да вайны з Кітаем, паведамляе The Guardian.

Па словах адмірала, Кітай пастаянна нарошчвае сваю ваенную моц. У бліжэйшы час варта чакаць, што войска Кітая ў Паўднёва-Кітайскім моры стане мацнейшым за амерыканскае.

Пры гэтым Харыс заўважыў, што ў ЗША лічаць за лепшае не заўважаць відавочнага і ігнаруюць пагрозу. Па словах адмірала, палітыкі павінны прыкласці ўсе сілы, каб пазбегнуць вайны, але пры гэтым мусяць рыхтавацца да яе. Сярод фактараў небяспекі Харыс назваў будаўніцтва Кітаем сямі вайсковых аб'ектаў на спрэчных выспах у Паўднёва-Кітайскім моры.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна