Станіслаў Гладчаека, Reuters.com

Станіслаў Гладчаека, Reuters.com

У Пхенчхане прайшлі кваліфікацыйныя спаборніцтвы ў мужчынскай лыжнай акрабатыцы, дзе бралі ўдзел трое беларусаў: Станіслаў Гладчанка, Антон Кушнір і Максім Гусцік.

Барацьбу ў фінале, куды прайшлі 12 спартсменаў з 25 удзельнікаў, працягне толькі адзін з іх — Гладчанка, ён прабіўся з першай спробы.

Максім Гусцік і алімпійскі чэмпіён Сочы Антон Кушнір спрабавалі трапіць праз другую кваліфікацыю, але прабіцца ў фінал не змаглі. Прычым Кушніру не хапіла ўсяго паўбала, ён скончыў заняў 13-е месца.

Фінал пройдзе ў нядзелю ў 14:00.

Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0