Біятланістка Дар'я Домрачава выйграла срэбны медаль у біятлонным мас-старце на 12,5 кіламетра на Алімпіядзе-2018. У Дар'і Домрачавай быў толькі адзін промах. Надвор'е было спакойным, таму ўмовы для спартсменак былі спрыяльныя.

Перамагла ў гонцы славацкая спартсменка Анастасія Кузьміна, ад якой Домрачава адстала на 18,8 секунды. Кузьміна ад самага старту перахапіла лідарства.

Надзея Скардзіна фінішавала сёмай. Ірына Крыўко — 26-ая.

Для Домрачавай гэта ўжо пяты алімпійскі медаль.

22 лютага адбудзецца жаночая біятлонная эстафета, у якой беларускі могуць пазмагацца за яшчэ адзін медаль.

***

Гэта другі алімпійскі медаль у скарбонцы беларускай каманды — учора алімпійскай чэмпіёнкай па фрыстайле стала Ганна Гуськова.

Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0