Трагічнае ДТЗ здарылася 16 лютага на 47 кіламетры аўтадарогі «Мінск-Гомель» паблізу вёскі Падбярэжжа Пухавіцкага раёна, паведамляе УУС Мінскай вобласці.

Па папярэдніх звестках 32-гадовая мінчанка на «Пежо 107», рухаючыся ў напрамку Гомеля, не справілася з кіраваннем машыны, выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнулася з аўтамабілем «БМВ Х5», якім кіраваў 33-гадовы жыхар Гомельскай вобласці. У выніку ДТЗ загінула аднагадовая дачка кіроўцы. Кіроўца, пасажыр «Пежо» і кіроўца «БМВ» з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны. Паводле папярэдняй інфармацыі загінулая дзяўчынка знаходзілася на заднім сядзенні ў дзіцячай калысцы, але прышпіленая не была.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0