Кітайскія вытворцы садавіны пачалі пастаўкі яблыкаў у Беларусь і Расію, паведамляе ТАСС.

Новы чыгуначны грузавы маршрут, адкрыты паміж горадам Ліньі (усходняя правінцыя Шаньдун) і Мінскам пачаў функцыянаваць. Першая партыя грузу з 26 тон яблыкаў і 26 тон часныку ўжо накіравана ў Расію і Беларусь.

Раней Кітай не меў магчымасці ажыццяўляць экспарт яблыкаў у Беларусь. Сюды даходзілі толькі грушы і часнык. Транспартаванне яблыкаў па моры займала занадта шмат часу і істотна павялічвала лагістычныя выдаткі.

Грузавы чыгуначны маршрут паміж Ліньі і Мінскам быў адкрыты 26 студзеня 2018 года. Яго агульная працягласць складае каля 10 тысяч кіламетраў, а час у дарозе — 16 сутак. Грузавыя перавозкі марскім шляхам займаюць на 30 дзён больш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0