Alekseev — 24-гадовы зорны спявак з Украіны. Казаў, што вырашыў паехаць прадстаўляць Беларусь, бо яго тут вельмі любяць. Ён быў паўфіналістам украінскага праекта «Голас краіны». 

За права паехаць прадстаўляць Беларусь у Партугалію змагаліся 10 выканаўцаў: Adagio, Alekseev, Shuma, Napoli, Анастасія Малашкевіч, Гюнэш, гурт «Радыёхваля», Alen Hit, Lexy Weaver і Кірыл Гуд.

З дзясяткі двое прэтэндэнтаў, Adagio і Shuma, спявалі па-беларуску.

У выніку глядацкага галасавання 12 максімальных балаў набраў спявак з Украіны Alekseev. Shuma з іх нацыянальным каларытам і песняй «Хмаркі» атрымалі ад беларусаў 10 балаў. Між імі і распачалася галоўная барацьба за перамогу, якую маглі падтрымаць, ці, наадварот, забраць члены журы. Журы прадказальна паставіла на Алексеева. Другое месца журы аддало групе «Радыёхваля», трэцяе — Гюнэш.

Табліца з выніковым галасаваннем.

Табліца з выніковым галасаваннем.

Па суме галасоў, такім чынам, Alekseev набраў 24 балы, Shuma і Гюнэш — па 14.

Прадстаўляць нашу краіну Alekseev будзе з песняй «Forever»:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?