Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па фрыстайле Ганну Гуськову з заваяваннем залатога медаля на зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Абараняючы спартовы гонар краіны, ты падарыла беларусам сапраўднае свята. Сёння ўсе з заміраннем сэрца сачылі за яркім, самаадданым выступам, які прынес нам першае, такое доўгачаканае золата Алімпіяды ў Пхенчхане», — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка таксама павіншаваў Ганну Гуськову з прысваеннем ганаровага звання «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь» і ўзнагароджаннем ордэнам Айчыны III ступені.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0