У рэпартажы паказалі не толькі падрыхтоўку кіроўцаў на палігоне, але і самі гаўбіцы ў зборачным цэху.
Праўда, у канцы сюжэта яго аўтар, распавядаючы пра асаблівасці падрыхтоўкі да вайсковай эксплуатацыі «Кааліцыі-СВ», абраў для фону зусім іншую САУ — 2С19М2 «Мста-С», паведамляе Tut.by.
САУ «Кааліцыя-СВ» уяўляе з сябе рабатызаваны комплекс: кіраванне агнём ажыццяўляецца дыстанцыйна, ёсць магчымасць аўтаматычнага фарміравання модульнага кідальнага зарада, а ўсе аперацыі адлюстроўваюцца на дысплеях адзінага інфармацыйна-каманднага блока. Дальнасць стральбы САУ «Кааліцыя-СВ» дасягае 70 км, а хуткастрэльнасць — 16 стрэлаў у хвіліну.





