Двайнік паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Ына напалохаў групу падтрымкі каманды КНДР.

Падчас хакейнага матчу паміж жаночай зборнай Японіі і аб'яднанай камандай Паўднёвай Карэі і КНДР двайнік, які называў сябе Говардам, стаў перад карэйскімі заўзятаркамі і пачаў танцаваць. Ахоўнікі з карэйскай дэлегацыі паспрабавалі адвесці мужчыну ў бок і пасадзіць на месца. Праз нейкі час парушальнік спакою пайшоў.

Дуэт парадыстаў, які паказаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і Кім Чэн Ына, таксама з'явіўся на адкрыцці Алімпійскіх гульняў.

Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна