Экспарт паслуг рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій у 2017 годзе перавысіў $ 1 млрд. Кампаніі-рэзідэнты парку ў мінулым годзе аказалі паслуг па распрацоўцы праграмнага забеспячэння на экспарт на суму больш як $ 1 млрд. Гэта каля 80% у агульным аб'ёме экспарту паслуг IT-кампаній, зарэгістраваных у Беларусі, паведамляе БелТА.

«Каля 45% таго, што робіцца ў ПВТ, ідзе ў ЗША. Гэта самы буйны спажывец IT-тэхналогій. На другім месцы — рынак Еўрасаюза. Гэта такія краіны, як Германія, Вялікабрытанія, Ірландыя, Швейцарыя. Тыя, якія займаюцца пабудовай індустрыі 4.0», — паведаміў намеснік дырэктара адміністрацыі ПВТ Аляксандр Марцінкевіч.

Ён таксама праінфармаваў, што ў бліжэйшы час у Гомелі запрацуе адукацыйны цэнтр ПВТ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0