Пры страляніне каля штаб-кватэры Агенцтва нацыянальнай бяспекі (АНБ) ЗША ў Мэрылэндзе былі параненыя тры чалавекі, паведамляе Reuters. Мясцовыя пажарныя і паліцыя напісалі ў твітары раней, што адрэагавалі на паведамленні пра магчымую страляніну звонку кампуса АНБ ў Форт-Мідзе.
Чалавек, які страляў, затрыманы. Па дадзеных паліцыі, рух па шашы каля горада быў перакрыты ў абодвух напрамках. Як заяўляе прэс-сакратар Белага дома Сара Сандэрс, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ужо паінфармаваны пра інцыдэнт.





