твітар ААР
Мужчынская зборная «алімпійскіх атлетаў з Расіі» па хакеі пацярпела паражэнне ад нацыянальнай каманды Славакіі ў першым матчы для расейцаў на Алімпіядзе.
У пачатку першага перыяду расіяне закінулі дзве шайбы, затым славакі зраўнялі лік — 2:2. У пачатку трэцяга славакам удалося выйсці наперад за кошт шайбы Петэра Чарэшняка — 3:2
16 лютага расіяне (ААР) згуляюць са Славеніяй, а 17-га — з ЗША
Зборная Беларусі на Алімпіяду не прабілася, саступіўшы акурат у кваліфікацыі, што прайшла ў Мінску, камандзе Славеніі.
А вось славенцы сёння выйгралі ў авертайме ў ЗША 3:2
Reuters.com
Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.





