У тэлеграм-канале «Беларусь галаўнога мозга» з'явілася відэа з кастынгу конкурса «Міс Беларусь».
У цэнтры ўвагі апынулася дзяўчына Таццяна са Слоніма. Яе папрасілі па-беларуску распавесці пра любімыя музычныя гурты. Гэта заданне Таццяна праваліла ўшчэнт.
Калі ж яе папрасілі адказаць хаця б па-руску, дзяўчына папрасіла паўтарыць пытанне яшчэ раз.
У выніку і пытанне, і адказ прагучалі па-англійску.





