Міністр абароны Андрэй Раўкоў расказаў, што беларуска-кітайская ракетная сістэма залпавага агню «Паланэз» дапрацаваная — выпрабаванні прайшлі летась.
«Вынікі стрэльбаў пацвердзілі ўнікальныя здольнасці «Паланэзу», далёкасць стральбы цяпер — да 300 кіламетраў, раней было да 200. Новая ракета ляціць з хуткасцю 5 Мах— не існуе сродкаў, здольных збіць такую ракету», — расказаў міністр.
«Паланэзы» знаходзяцца на ўзбраенні 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады.





