Расійскія следчыя высвятляюць акалічнасці смерці двух беларускіх рабочых. 12 лютага іх цела знайшлі ў падмаскоўнай кватэры, дзе яны праводзілі рамонт. Падрабязнасці паведамляе прэс-служба Следчага камітэта Расіі.

Уладальнік дома ў Шчолкаўскім раёне ў Падмаскоўі наняў двух беларусаў, каб тыя выканалі працы ў доме. У адзін з візітаў дзверы ніхто не адчыніў.

Унутры знайшлі цела мужчын. Побач на стале — амаль пустую пяцілітровую бутэльку з-пад незамярзальнай вадкасці для аўто. Падобную вадкасць знайшлі і ў рондалі на пліце.

«Падчас агляду дома следчымі ўстаноўлена, што агульны парадак не парушаны, сляды барацьбы, бойкі адсутнічаюць, усе каштоўнасці і рэчы на месцы», - паведамляе Упраўленне СК Расіі па Маскоўскай вобласці.

Папярэдняй прычынай смерці названа атручэнне невядомым рэчывам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна