Міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў паспрабаваў патлумачыць, якое дачыненне да беларускага войска мае дата 23 лютага. Сваю аргументацыю ён прывёў у рамках прэс-канферэнцыі да «стагоддзя беларускага войска».
фота Вольга Шукайла, Tut.by
«Чаму ў нашай краіне, якая мае шматвекавую гісторыю, стогадовы юбілей войска адзначаецца менавіта ў 2018 годзе?
Гэта заканамерна: наш народ беражэ гісторыю. І самыя яскравыя падзеі прыпадаюць менавіта на ХХ стагоддзе.
Рэспубліка Беларусь стала пераемніцай найлепшага, што было ў Саюзе. Была і застаецца дата 23 лютага — дата нараджэння Чырвонай арміі. Арміі, якая стала галоўным фактарам захавання беларускага народа ў тых умовах.
Таксама [Чырвоная армія] забяспечыла ўз'яднанне вялікага беларускага народа ў 1939 годзе.
З 23 лютага звязана дата стварэння арміі, якая выратавала чалавецтва ад фашызму. Савецкая армія была галоўным аргументам, які зрабіў ірацыянальным вялікую вайну [замест «халоднай»]», — сказаў міністр.
«Беларускае войска — пераемнік усяго найлепшага, што было ў савецкім войску. Мы верныя традыцыям», — падсумаваў Раўкоў.





