З-за моцнага ветру ўсіх наведвальнікаў Алімпійскага парка папрасілі перайсці ў памяшканне і зачыніць дзверы. Пра гэта паведамляе SBS.
Усіх заўзятараў у Каныне, якія яшчэ не дабраліся да лядовых арэн, дзе сёння будуць хакейныя матчы і праходзяць матчы па кёрлінгу, папрасілі вярнуцца дадому. Рабочыя ў Алімпійскім парку разбіраюць тэнты, якія рызыкуюць разваліцца пад ветрам.
У горным кластары, дзе знаходзяцца аб'екты для снаўборда, горных лыж, біятлона і лыжных гонак, не працуюць пад'ёмнікі. Спаборніцтвы пакуль адкладзеныя.
Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.





