Механізм максімальна хуткага зажыўлення сур'ёзных пашкоджанняў сысуны выпрацавалі ў ходзе эвалюцыі. Рубцовая тканка складаецца ў асноўным з бялку калагену і адрозніваецца ад тканак, якія яна замяшчае, паніжанымі функцыянальнымі ўласцівасцямі. Напрыклад, рубцы на скуры больш адчувальныя да ультрафіялетавага выпраменьвання; гэтыя ўчасткі ўжо не такія эластычныя, у іх не аднаўляюцца потавыя залозы і валасяныя фалікулы.

Распрацаваны навукоўцамі новы матэрыял мае антыбактэрыяльны эфект, які забяспечваецца даданнем наначасціц срэбра або антыбіётыку, а біяактыўнасць матэрыялу аўтары павялічылі, размясціўшы на яго паверхні бялкі плазмы крыві і іншыя кампаненты.

У выніку атрымаўся матэрыял з унікальнымі загойваючымі ўласцівасцямі: па дадзеных навукоўцаў, іх павязкі ў два разы паскараюць рост клетак тканак.

Антыбактэрыяльныя кампаненты зніжаюць рызыку запалення, а плазма крыві з павышаным утрыманнем трамбацытаў стымулюе працэс рэгенерацыі тканак.

Павязку падчас лячэння не трэба здымаць і мяняць, прычыняючы дадатковы боль пацыенту. З часам яна проста «раствараецца» без якіх-небудзь пабочных эфектаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?