Сёння на Алімпіядзе ў Пхёнчхане пройдзе індывідуальная гонка ў біятлоне для жанчын на 15 км (пачатак у 14:05).
Галоўнае пытанне, ці заваююць беларусы медалі. На мінулай Алімпіядзе ў Сочы Домрачава ў індывідуалцы выйграла золата, а Надзея Скардзіна была трэцяй.
Пакуль у нашай зборнай медалёў у Пхёнчхане няма.
У суботу на Алімпіядзе ў біятлоне пройдзе мас-старт у жанчын, а наступным тыдні — эстафеты.
У гэту пятніцу і нядзелю — фінальныя скачкі ў фрыстайле, дзе таксама ёсць нашыя надзеі на ўзнагароды.
Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.