Былы галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссія» Павел Якубовіч даў інтэрв'ю польскаму выданню «Rzeczpospolita», у якім прагучала некалькі цікавых выказванняў.

Якубовіч лічыць, што адсутнасць свабоды слова ў Беларусі — стэрэатып, і ў якасці доказу сваім словам ён прывёў прыклад дзейнасці у Беларусі каталіцкага «Радыё Марыя» і амерыканскага «Радыё Свабода».

Падчас інтэрв'ю абмяркоўваліся і кадравыя замены ў кіраўніцтве буйнейшых беларускіх СМІ. Якубовіч лічыць свой зыход заканамерным, таму што «газета патрабуе маладой крыві». Аб кадравых заменах у кіраўніцтве беларускага тэлебачання ён размаўляць не захацеў, але адзначыў:

«Адной з найважнейшых маіх задач была барацьба з наратывам расійскіх тэлеканалаў, які ўжываўся ў дачыненні да Беларусі. Мы праводзілі інфармацыйную вайну з такімі асобамі, як Уладзімір Салаўёў і Дзмітрый Кісялёў. І каналам НТВ. Некаторыя расійскія каналы працуюць у мабілізацыйна-прапагандысцкім стылі. Слова «прапагандыст» мае прыніжальнае адценне, але ў гэтай сытуацыі яно выкарыстоўваецца належным чынам. У многіх матэрыялах канал ставіўся з непавагай да Беларусі, там праяўляўся сіндром «старэйшага брата». Я змагаўся з гэтым на старонках нашай газеты. Былі нават ідэі забараніць расійскія тэлеканалы, але гэта не спадабалася б людзям».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0